“Формула чалавечнасці” і беларусы на Берлінале
19 сакавіка 2020
4 сакавіка ў культурнай прасторы ОК16 адбудзецца прэм’ерны паказ дакументальнага інтэрнэт-ТБ-серыяла “Формула чалавечнасці”, заснаванага на рэальных падзеях. Кіно распавядае пра людзей, якія насуперак усяму, нават смерці і нечалавечым умовам, заставаліся людзьмі.
Пра асаблівасці серыяла ў 13:00 у жывым эфіры Еўрарадыё расказвае кінапрадзюсар Леанід Каліценя.
Дарэчы, Леанід толькі што вярнуўся з Берлінскага кінафестывалю, таму, натуральна, не абмінём і тэму адсутнасці беларускага кінематографа на Берлінале. Далучайцеся!