Душы мёртвыя

Віктар Красоўскі, 2016

Жанр Драма
Год 2016
Краіна Беларусь
Працягласць 28:31'
Мова Руская
Логлайн
Знятая адным кадрам стужка распавядае аб сучасным беларускім прадпрыемстве, штат якога па прычыне падатковых ільгот часткова складаюць людзі з інваліднасцю. Непрыемнасць, якая здарылася напярэдадні свята, раскрывае сапраўдныя сутнасці герояў. Фільм атрымаў 17 узнагарод на кінафестывалях, у тым ліку 1-е месца ў Нацыянальным конкурсе фестывалю «Лістапад» (Беларусь), прыз за лепшы кароткаметражны фільм з Усходняй Еўропы на фестывалі Independent days (Германія), прыз за лепшы гульнявы фільм на фэсце «Арткино» (Расія).
Постэр для Душы мёртвыя.

Каманда

Рэжысёр Віктар Красоўскі
Сцэнарыст Віктар Красоўскі
Сцэнарыст Сяргей Анцелевич
Сцэнарыст Кірыл Вевель
Прадзюсер Леанід Каліценя
Прадзюсер Віктар Красоўскі
Прадзюсер Аляксандр Яфрэмаў
Аператар Аляксандр Алейнікаў
Мастак-пастаноўшчык Сяргей Сямёнаў
Мантаж Аляксандр Алейнікаў
Гукаператар Яўген Рагозін
Кампазітар Павел Расолька

Сінопсіс

Дырэктар сучаснага лагістычнага цэнтра, вопытны і харызматычны мужчына любіць дысцыпліну і парадак. Простыя работнікі (некаторыя з іх з інваліднасцю) не заўсёды ў захапленні ад яго метадаў, асабліва напярэдадні свята. Нечакана прыязджае ўласнік прадпрыемства – паспяховы, камунікатыўны, разумны. Акрамя ўвагі людзей яго цікавіць прыбытковасць прадпрыемства. Нечаканае здарэнне прымушае герояў фільма праявіць свае якасці, нябачныя на першы погляд.

Трэйлер

Галерэя