Тры таварыша
Уладзімір Казлоў,
2019
Жанр |
Драма |
Год |
2019 |
Краіна |
Беларусь |
Працягласць |
71 хвіліна |
Мова |
Руская |
Логлайн
"Тры таварыша" - новы фільм пісьменніка і рэжысёра Уладзіміра Казлова, аўтара скандальных "гопнікаў". І гэты фільм - непаліткарэктны, радыкальны таксама пра гопнікаў, толькі сучасных, офісных. Адзін дзень з жыцця Глеба, Улада і Гоша. Кожнаму - каля 25 гадоў. Працуюць у аддзеле продажаў аптовай кампаніі. З раніцы да вечара - у офісе. Бос - дэбіл, кліенты - вырадкі. Пасля працы хлопцы ідуць выпіць піва. Па куфлі. Потым яшчэ па адным. Потым яшчэ. А цяпер - на пошук прыгод. І яны іх знаходзяць...